Ёлочка

Цудоўны лясныя прасторы,
Дзе кронаў зялёнае мора,
Дубоў векавечных чубрыны,
Дрыготкае лісце асінаў.
Ды ў гэтай зялёнай суполцы-
Пачэснае месцейка ёлцы.
Хай колецца часам балюча,
Ды слава аб ёй неўміруча.
Каляды без елкі не свята
Чакаюць красуню рабяты.
Як шчыра яна і гасцінна
Махае пушыстай галінай.
Агнямі іскрыстымі свеціць-
На радасць дарослым і дзецям.
І пляскаюць хлопцы, дзяўчынкі,
І песні пяюць для ялінкі.
Паклоны б'юць кожнай галінцы-
Слава ялінцы! Слава ялінцы!
Каляды прайшлі і штогод
Для ўсіх настае Новы год.
І мчыць яна ў кожную хату,
Бо без махнатай не свята!
Іскрыцца ялінка агнямі
І казку прыносіць нам з вамі.
Мароз і Снягурка ўночы
Усім, хто да дзіваў ахвочы,
Кладуць падарункі пад ёлку
Цукеркі, машынкі, круцёлкі.
Дарослыя, дзеці чакаюць-
Ялінку ўсе ўслаўляюць!
О, елка, наш цуд-чараўніца,
Табой можа лес ганарыцца!
Ты вечназялёная казка-
Падзяку прымі, калі ласка!
За цуды, дарункі, забавы-
Слава, ялінцы! Слава!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →