Домашняя таможня

Жаніўся я на дзеўцы слаўнай,
Прыгожай і ў працы спраўнай.
Спачатку з нейкім трапятаннем
Будзіў каханую на ранні,
Каб чай там, кавы заварыла,
Ды мужа добра пакарміла.
Ну не жыццё было, а рай-
Лілося шчасце цераз край!
Вось год мінуў, ці паўтара
І тая надыйшла пара,
Калі ужо нас трое стала-
Жыццё сынка падаравала.
Такі здаровенькі і мілы,
Ды жонку быццам падмянілі.
Са спрытнай маладой дзяўчыны
Па хаце соўгала махіна-
Размерам гэтак два на тры,
Хоць запрагай і едзь ары.
Я ўжо змірыўся з гэтым салам,
Яна ж яшчэ як ведзьма стала.
Зрання драпежніцай ляціць-
Дзярэцца, б'ецца і крычыць!
Раўнуе да любой жанчыны-
Паверце, людзі, без прычыны.
Каб здрады адшукаць прыкметы,
Калі я вечарам раздзеты,
Яна бярэ маё адзенне,
Як следчы выверне кішэні,
Шкарпэткі нават пратрасае,
Як Тузік нюхае, шукае.
Дайшло да сораму ўжо-
Ля ложка ставіла ружжо.,
Што я хадзіў на паляванне-
Ну не жыццё, а мардаванне!
Я з часам стаў баяцца спаць,
У сне і сам пачаў крычаць!
Вось так ляцелі дні і тыдні-
Тут я ўзарваўся- ах ты мытня!
Цяпер цябе я правучу
Шукаць і нюхаць адвучу!
У бальніцу раненька лячу я-
Там сябар доктарам працуе.
І апісаўшы сваю драму,
Бяру бальнічную піжаму,
Адразу пад пальто надзеў
З цямном дахаты паляцеў.
Разгайтаў дзверы адмыслова-
Стаіць шлагбаўм мой двухметровы,
Вачамі водзіць як ліхтарам-
Тут мне мазгі зайшліся парам.
І стаў яго я выпускаць-
Па хаце бегаць і спяваць.
Пальто шалёна разарваў,
Затым завыў, кусацца стаў.
Абнюхаў жонкіна адзенне,
Парваў у хаце ўсе кішэні.
Схапіў ружжо, нібы страляць,
Падушкі стаў зубамі рваць.
З каструлі выхапіў палоўнік
І з ім да жонкі-" дзе любоўнік?!"
Тут мой шлагбаўм на ложак сеў
І ўсё адразу зразумеў.
І мытня жонкаю зноў стала,
Мяне да рання цалавала.
Прасіла шчыра прабачэння,
А ранкам напякла пячэння.
Мы дружна з кавай смакавалі
І маладосць успаміналі.
Былі зашыты ўсе кішэні,
Прыбрана хуценька адзенне.
І жонка неяк пахудзела,
Як мае быць памаладзела-
Скажу, сябры мае,- мастацтва
У хату лад вярнуць вар'яцтвам!


Рецензии