Хуторок

Ёсць на Ашмяншчыне куток,
Што каля Зносак прытаіўся
Маленькі хутарок- Барок-
Ён мне з дзяцінства палюбіўся.

Дзе шчодрасць, радасць, дабрыня
Заўсёды шчыра панавалі,
А песні працы там штодня
З раннЯ да вечара гучалі.

І вокны, нібы ліхтары,
Прыветным светам заклікалі.
Ля ганачку гаспадары
Заўжды ўсмешкамі віталі.

Куточак райскі сярод ніў-
Ты стаў Радзімаю другою-
Мяне дзяўчынку прытуліў,
Што засталася сіратою.

Ды там любові, цеплыні
Было нязлічанае мноства,
Ляцелі месяцы і дні-
Маё знікала адзіноцтва.

Там месца кожнаму было
Радні, сябрам і незнаёмым,
А гаспадарскае святло
Усіх яднала без прамоваў.

Там шчасце простае жыло
У цвеце ліпаў, паху зёлак.
Ды нечакана гора- зло
Прагнала шчасце ранннем золкім.

Бяда ступіла на парог,
Самота хату паланіла-
Ёй выбраў Бог сярод дарог
Шлях да нябесных небасхілаў.

У Раі дзесь гаспадары-
Лье слёзы ціха адзіноцтва.
На шчырым ветлівым двары
Загаспадарыла сіроцтва.

Пакінуў лёс журбу і змрок
І днёў мінулых успаміны,
Маленькі, любы хутарок
Застаўся сам як сіраціна.

Ідуць гады, бяжыць жыццё
Ракою з мутнаю вадою,
Ды час не шле мне забыццё,
Лятуць пра хутарочак мроі.

То родный песняй за сталом,
То моцным, шчырым, дружным смехам.
І кліча часта за акном
Мінулага начное рэха.

Дзе добрыя гаспадары
Гасцінна дзверы адчыняюць,
На родным ветлівым двары
Мяне дзяўчынку сустракаюць.


Рецензии