Победе-65

Птушыны спеў і яблыневы квецень,
Сцягі на плошчы полымем гараць-
Сягоння свята лепшае на свеце-
Перамозе ўжо 65!

65 і бэзаваму небу,
І ранку веснавому без гармат,
Прасторным нівам будучага хлеба,
І мірнаму жыццю бз слёз і страт!

65 прывабліваму сонцу,
Начной цішы, дзе скрозь пануюць сны.
Навекі слава нашым абаронцам,
Салдатам- пераможцам той вайны!

За горад па- святочнаму убраны,
За медалі, што полымем гараць.
Салдаты тыя- сёння ветэраны-
Іх светлай Перамозе 65.

Грыміць салют, агнём зіхае неба,
Ад хвалявання слёзы не стрымаць!
Нам у жыцці нічога больш не трэба-
Пад мірным небам жыць і працаваць!


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →