***

Дзён маіх не пройдзена дарога --
Крочыць мне па ёй да Беларусі.
Сэнс жыцця шукаць у тых трывогах,
Што ў душы няўрымслівай пагрузлі.

Часта задаю сабе пытанне:
Дзе твае, Айчына, сёння крылы?
Дзе сыны, што славу ў край вярталі
І часалі коням сваім грывы?

Што ж маўчыш, зямля мая сівая?
Мовы не пачуў тваёй ні разу.
Немата да болю слых кранае,
Ад цябе чакаю я адказу.

Можа крочу я не тым гасцінцам,
Дзе раней гучалі твае песні?
Што табе, Айчына, сёння сніцца? --
Адгукніся! З вераю ўваскрэсні!   


Рецензии