Бульба...

З бульбы клёцкі, з бульбы каша,
З бульбы трыста страў ажно
.
Знаць не кепска доля наша,
З галадухі не памром.
Бульба добрая ўрадзіла,
Накапалі тоны тры.
У капец , у схрон знасілі,
I прыбралі да пары.
Разнасолаў нарабілі,
З памiдораў, агуркоў.
Куры яек нанасілі,
Будзе баль для сваякоў.
А яшчэ, сказаць забыла,
У хляве стаіць паршук.
Будзе сала, будзе міла
,
Каб падмацаваць свой дух.
Не патрэбна заграніца,
Сэнс з заморских нам краёў?
Беларусь — мая "сініца",
И жыццё, на век вякоў.


Рецензии