Паштовы гiмн

З старажытнасці сувязь паштовая
Ўкаранілася ў справы людзей,
Як сяброўка яна ўсім знаёмая,
Шчодра дорыць паслугі штодзень.

ПРЫПЕЎ:
Аператары і паштальёны,
Вашай працаю пошта жыве.
Хай жа будзе яна заўжды плённаю,
Людзям радасць заўсёды дае.

Разам з часам, як рэчка імклівым,
Выбіраючы толькі свой шлях,
Ў гаспадарцы народнай няспынна
Развіваецца пошта ў вяках.

ПРЫПЕЎ:
Аператары і паштальёны,
Вашай працаю пошта жыве.
Хай жа будзе яна заўжды плённаю,
Людзям радасць заўсёды дае.

Беларуская сувязь паштовая,
Праз Сусветны паштовы саюз
Адчыняй нам магчымасці новыя
І з сусветам яднай Беларусь.

ПРЫПЕЎ:
Аператары і паштальёны,
Вашай працаю пошта жыве.
Хай жа будзе яна заўжды плённаю,
Людзям радасць заўсёды дае.


Рецензии