Юбилейные портреты. Гроднооблпочта

ГРОДНААБЛПОШТА

Калі зірнуць з пяці бакоў,
У гродзенскіх паштавікоў
Сягоння першы юбілей!
І сам дырэктар Худалей
Сардэчна нас павіншаваў,
Здароўя, поспехаў жадаў,
Акрэсліў станаўлення крокі
І, не лятаючы ў аблокі,
А па-зямному і крытычна
Даклад зрабіў аналітычна.

І хоць пяць год у параўнанні
З агульным пошты існаваннем,
Як бліскавічнае імгненне,
Але ж мы бачым, станаўленне
У прадпрыемства адбылося,
Хоць і ня проста так далося.
Падмурак зроблены грунтоўны,
Каб аблпошта самастойна,
Станоўчы ўзяўшы накірунак,
Прыбыткам поўніла  рахунак.

Тут трэба вам сказаць, дарэчы,
Што першы, хто ўзваліў на плечы
Цяжар нязведаных турбот
Быў наш дырэктар. З году ў год
Яго цяпер пытанні гложуць:
-Паслугі пошты як памножыць?
-Чым да сябе цягнуць кліентаў,
Каб апярэдзіць канкурэнтаў?
-Што лепш прынесці у ахвяру
Заробкі каб за сто даляраў,
Праз беларускія рублі,
Паштавікам ў кішэнь ляглі?
-Як вытрымаць загад па штату?
-Каму кватэру, каму хату
Дапамагчы пабудаваць,
З чаго на гэта грошы ўзяць?..
І так вышэй, глыбей, далей…
Адзін ці змог бы Худалей
Пад гэтым возам зварухнуцца,
Каб не каманда аднадумцаў,
Плячо ў плячо што побач стала
І, чым змагла, тым падтрымала.
А калі стаў, брат, пад дугу,
То не кажы ўжо "не магу".

Вось справа ўпрогся Хаценевіч,
Прыткнўся злева Ступакевіч.
(Чаму я так сказаў “прыткнўся”?
Бо ў тэлекам перамятнўся.
Уласна ж кажучы аб ім
Ён за дваіх адзін рабіў).
Цяпер Ванэлік цягне злева.
Утрох ямчэй рашаць праблемы.
Намеснік ўдумлівы, грунтоўны,
Не паступае ён раптоўна,
Не падыходзіць аднабока,
Бо ў пошце ён вядомы дока.
Каб раз адрэзаць - сем прымерыць,
Таму дырэктар яму верыць.
Галоўны інжынер прагматык,
Тэхнічны ладзіць ён парадак,
Рашучы сам, эканамічны.
Абодвы робяць энергічна,
Адзін другога дапаўняюць.
За аблпошту шчыра дбаюць.

Каб пошта добра працавала,
Яшчэ кагосьці не хапала.
Магутны лідар, паўнаважны
Патрэбны быў, каб мог адважна
Паштавікоў абараняць.
Скуль волата такога ўзяць?
На тым агульны сход сабралі,
Дзе кіраўніцтву так сказалі,
Далонькай стукнуўшы аб стол:
-Тут самы моцны - слабы пол.
Для ўраўнаважання мужчынаў
Вось вам Яроміна Яніна!
Яна рабочы прадстаўнік,
Заступнік наш і вартаўнік
Ад парушэння нашых праў,
Як будзе хто ад вас “не прав”.

Збянтэжыліся хлопцы ў зале,
Ды рот закрыўшы разважалі:
-Яны бадай-што не схлусілі,
Калі выснову так зрабілі
Адносна важкасці палоў,
Так, нашых мала тут галоў
На прадпрыемстве аблпошта,
Таму пярэчыць ім навошта?
Хай нас бароняць ды ратуюць,
У прафсаюзы хай гуртуюць,
А мы ім будзем дагаджаць,
Хоць сорам гэта ўслых сказаць.
Такая ў нас на пошце доля,
Што мы - дыяспара  не болей.
І сцяўшы зубы мужыкі
Адразу ўзнялі дзве рукі:
Ці яны “за” галасавалі,
Ці то… пазіцыі здавалі.

У гэта яснасць каб унесці
Далей гаворку будзем весці,
 Прыкідваючы, хто ў “галаўной”
Ў аддзелах будзе галавой.

Знаёмства з кадраў пачынаю.
Між іншым шчыра адзначаю,
Што іх галоўная ўласцівасць -
Прыемнасць і добразычлівасць.
Кіруе імі Будзько Ганна,
Кабета статна, абаяльна.
Хоць невялічкі той аддзел,
Ды значны ён бярэ удзел,
Каб працаздольны меўся штат.

Урэшце ж штатны сам расклад
Не імі мусіць рыхтавацца,
А ў эканомікі і працы -
З Тамарай Урбановіч начале.
Яна руплівая, але
Зусім ня лёгка ёй рабіць,
Дырэктару каб дагадзіць.
Ён жа не просты сувязіст,
А інжынер-эканаміст.
Яму плануй прыбыткі ў хату,
А не зніжэнне нейкіх стратаў!
Каб з нарастаючым даходы
Перакрывалі ўсе расходы!
Тут скараці, а там падрэж -
Ворагаў процьму нажывеш.

Эканамістаў мы шкадуем,
А бухгалтэрыю шануем.
Яна за гэту пяцігодку
Не затрымала нам заробкаў,
Аванс у тэрмін выдавала,
Для ўсіх карысна працавала,
Бо Валянціна Пазнякова
Дакладна і своечасова
Найперш здабыткі падлічыла,
Затым падаткі аплаціла,
Крэдыт і дэбет параўнала,
Баланс с прыбыткам атрымала,
Разнос зрабіла на рахункі,
Заўважыла, што ёсць варункі
Пад развіццё паштовага працэсу
За кошт тэхнічнага прагрэсу.
Бягом к дырэктару бяжыць
Свае заўвагі далажыць.

Планаваць, рабіць высновы,
Лічыць грошы установы
Вельмі важна й рызыкоўна,
Ды, бадай, не ў тым аснова.
Бо важней за гэта будзе,
Каб маглі стабільна людзі
Нашай пошты працаваць.
Час прыйшоў нам тых назваць,
Хто сваёй надзённай працай
На паштовай гаспадарцы
Рытм рабочы задае,
Ды паслугам надае
Зручнасць, зладжанасць і стройнасць,
Якасць і бесперабойнасць,
Развіццё і разнастайнасць,
Выгаду і прадпрымальнасць,
Нетрадыцыйны падыход
Уводзіць пошце ў абарот.

Так Жук працуе клапатліва
З сваім прыгожым калектывам.
Да іх трапляў хто ў кабінет,
Той бачыў, там красунь  букет.
(Я ад дыяспары мужчынскай,
Звяртаюся да Вас, Дучынскі:
Трэба хутчэй нешта рабіць,
Ці прафсаюзы далучыць,
Каб зроблена была выснова,
Што шкодныя ў Жука умовы.
За гэта ж малако патрэбна
(Хоць тут бы й мясам не пагрэбаваў).
Ад жарта адыход мы зробім,
Бо Жук сур`ёзны ў сваім хобі:
Ў часы свабодныя ад працы
Ў архіве любіць ён капацца,
Зярняткі-звесткі там знаходзіць
І стройны летапіс выводзіць
Аб пошце на прасторах Панямоння
З былых вякоў і аж да сёння.

Аддзелы, што вышэй назваў,
Кіруючых датычаць спраў.
Ад зладжанасці ў іх рабоце
Карысць вялікая на пошце,
Ды ўсё ж даюць нам чысты плён
Два рабацягі: паштальён
І аператар з аддзяленняў.

Дазвольце ў гэты дзень вясенні
Іх асабіста прывітаць,
А ў заключэнне нагадаць,
Што, калі кожны паштавік
І радавы, і кіраўнік
За справу будуць клапаціцца,
Цяплом душы з людзьмі дзяліцца,
То зможам з гонарам сказаць,
Што пошта будзе працвітаць..!

А поспех будзе і далей,
Пакуль кіруе Худалей!


Рецензии