Туманом накрыла далягляды

Лета ў дол лістотай падае імкліва,
Заціраюць ласцікам фарбы туманы.
Пад нагамі хрупаюць чаўленыя слівы,
Кружаць голаў п’янкім водарам яны.

А на ўскрайку вёскі – дзікія аджыны
Палымяным лісцем вабяць зрок здалёк.
Не, не стану збочваць з роснае сцяжыны,
Пашукаю лета… паскараю крок…

Зябка ды паныла стала на абшарах,
Дзе зусім нядаўна лётаў матылём.
Сонца праглынулі восеньскія хмары,
Разганюся зараз і ўзмахну крылом!

З шэрае юдолі, адзіноты лютай,
Далячу ды ўпаду ў сонечны разліў,
Дзе не будзе болей тумановых путаў,
Ды хрумсцення хмельнага пад нагамі сліў…

Верасень, 2018 год.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →