Пачатак лютага павольна наступае

Пачатак лютага павольна наступае,
Ну а зіма палонена журбой-
Снягі навокал так імкліва таюць,
І на прастор павеяла вясной..

І сонейка, ўжо набраўшы сілу,
Часцей пускае промні на зямлю.
Каб змыць з дарог зімовыя бялілы,
На мерзлую і шэрую раллю.

Цяплейшы подых студзеньскага ветру,
І вырас дзень-няўжо ўжо вясна?
Кране пачуцці цёплае паветра,
І мары..Нават ноччу не да сна..

Хоць люты ў чарзе яшчэ чакае,
Свае надзеі песціць і зіма.
Мароз начамі злосна насылае,
Злуе на вецер- толькі ўсё дарма..

Лічыўся люты з даўніны суровым,
Падпарадкоўвацца зроду не прывык.
Ды перад сонцам нікне яго слова,
Уладу зменіць хутка сакавік..

Зусім ад снега выбавіць зямліцу,
Пазбавіць ад даўжэзнага цямна..
Усё навокал светам заіскрыцца,
Завабіць навізной..Прыйшла вясна..


Рецензии