Хатынь

Хатынь беларуская – стогнуць званы.
Вятры развяваюць памяць.
І рэха далёкай і страшнай вайны
І сёння да болю раніць.

Стаіць адзінока мемарыял,
Сярод спаленай, зажыва, вёскі.
І зараз здаецца, што вогненны шквал.
Знішчае людзей адгалоскі.

У кожным зване – стогны, слёзы жывых …
Імёны пад кожнай плітою.
Ды толькі Хатынь не адна сярод тых,
Што знішчаны лютай вайною.

Баяры, Арэхаўка, Беразнякі,
Багута, Антонаўка з Дальваю.
186-лік страшэнны які –
Вёскі, што зажыва спаляны.

Вёскі, што зніклі ўшчэнт за вайну,
Вёскі маёй Беларусі.
Звоняць званы – ім зусім не да сну,
Стогне зямелька ў скрусе.

Колькі ж іх згінула дочак, сыноў,
Памяць і сёння не сцёрта.
Напамінаюць набыты званоў –
Кожны чацвёрты … Кожны чацвёрты.

Кожны чацвёрты ў вайне беларус
Жорсткаю смерцю загінуў.
Страшныя лікі і велічны груз.
Бот тут фашысцкі пакінуў.

Гулы набатаў ляцяць у паднябесь.
Плача і стогне зямліца –
Страшную лічбу 186
Нам у вяках не забыцца.


Рецензии