Восень
Закружыць лісце ў карагодзе вецер,
Надзене лес цудоўную барву
Усё красуе восеньскім суквеццем!
А яблыні красунямі стаяць,
Як быццам мноствам сонейкаў убраны.
Антонаўкі налівам зіхацяць
І вабяць водарам дурманячым, духмяным.
А неба быццам хмурыцца, злуе.
Глядзіць на восень цёмна-шэрым тварам
Маланкавыя стрэлы дастае
Дзіравіць злосна бэзавыя хмары!
Палоніць шэрань яблыневы сад,
Ад крыўды льюцца восеньскія слёзы.
І танчыць залацісты лістапад
Самотны вальс ля тоненькай бярозы.
Накіне змрок на восень сумны цень
На лес і поле, паплавы, даліны …
Ды вось скрозь хмары сонечны прамень
Шлях на зямельку пракладзе гасцінна!
Усё завабіць ды зазіхаціць
І лета бабіна надыдзе нечакана
У паднябессі бы касцёр гарыць
І іскры рассыпае апантана.
Ах, восень-казка, восень-чараўніца
Паклон табе за цуд і прыгажосць
Перад табою нельга не скарыцца –
Ты сёння гаспадыня, а не госць!
Свидетельство о публикации №118091502152