***

Як волат пасярод  Ашмян-
Душы спрадвечныя  бялілы.
Заўжды чакае гараджан-
Касцёл Святога Міхаіла.

Ахоўнік веры і жыцця,
Самаадданы спадарожнік.
Ад першых дзён да забыцця,
Прытуліць шчыра словам Божым.

Там ад зары і да зары,
За нас малітвы не сціхаюць.
І як Анёлы- Святары,
Ад цемры ўсіх аберагаюць.

Хоць сорак год ён пуставаў-
Часы ліхія не мінулі.
Ды спадзяваўся і чакаў-
І слова Божае вярнулі.

Лятуць малітвы у вышыню,
Дзе вежы белыя з крыжамі.
Што абуджаюць цішыню
Наўкол магутнымі званамі.

І разальюцца капяжы,
Ад сэрцаў, холадам скаваных.
О,Божа наш,засцеражы,
Ад бедаў родныя Ашмяны!

Засцеражы ад чорных дум,
Ад крывадушнасці і злосці.
Каб адзінокі,горкі сум,
У нас бы быў не частым госцем.

Калі ж бяда зайграе туш,
Заўсёды дасць нам моц і сілы.
Ахоўнік чалавечых душ-
Касцёл Святога Міхаіла.


Рецензии