***

Надыходзіць вербная нядзеля,
Вядучы Вялікдзень за сабой.
Птушачкі яшчэ не прыляцелі-
Наваколле ж дыхае вясной.

Хоць зіма слабенькія сняжынкі,
Сцеле нерашуча па зямлі.
Толькі промняў сонечных іскрынкі,
Ачышчаюць ад снягоў палі.

Быццам і вясна сама чакае,
Свята, што ратунак усім дае.
Сонейка ўсё болей дасылае,
І рыхтуе колеры свае.

Любы колер для яе зялёны,
Для лясоў,садоў і мурагоў.
Ну а потым будзе незлічона,
Фарбаў сярод кветак і лугоў.

Усе чакаюць цеплыні з надзеяй,
Толькі радасць холад не псуе.
Бо святая вербная нядзеля,
Што дае ратунак, настае.

Пальмавай галінкай сустракалі,
Сына Божага сівою даўніной.
Продкі гэты дзень не забывалі,
Веры былі верныя сваёй.

Так прыйшлі святыні ў сучаснасць,
Людзі іх шануюць, берагуць.
І таму ў нядзелю святым часам,
Вербачкі з касцёлу паплывуць.

і народ разыйдзецца па хатах,
З дзіўнаю галінкай у руках.
Пападзе камусці зухавата,
Па вушах, па шыі, па плячах.

Лічыцца, што так з людзей выходзіць,
Зло, хваробы і нячысты дух.
У нядзелю вербную ў народзе,
Вербачка заўжды ідзе ў рух.

Ну а потым вельмі беражліва,
Мы яе за абразы кладзём.
Каб яна ўвесь гадок рупліва,
Берагла ад зла сям'ю і дом.

Гэта праўда- вербачка паможа,
Вера цуды творыць на зямлі.
Толькі трэба каб і мы- дай Божа,
Свае душы самі бераглі.


Рецензии