***

Ну вось і восень свой ступіла крок..
Пажоўклым покрывам ляжаць даліны..
Прастор барвовы, як акінуць зрок..
А я скрозь восень бачу вочы сына..

І золата не вабіць як раней,
А ад вятроў душа самотна стыне.
Сярод дажджоў, туманаў і людзей,
Я зноў жа бачу толькі вочы сына.

А восень не шкадуе жаўцізны.
І ў пазалоту адзявае лісце.
Усё вакол ў палоне навізны,
 Я ж бачу  вочы сына ў блакіце..

Даруй,сяброўка- восень ты мяне,
Цябе я,залатая, не пакіну.
І боль душы калі- небудзь міне,
У сэрцы застануцца вочы сына..

І будзем зноў з табою вандраваць,
Сярод барвы, шукаючы натхнення.
А вечарамі ціха ўспамінаць,
Шчаслівыя, мінулыя  імгненні.


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →