Сёння дзень iмглiсты, смужны...

***
Сёння дзень імглісты, смужны,
Цёплы вераснёвы дзень,
Дзень нячулы, раўнадушны,
Як апошні лета цень.

Ціхі дзень, і сонца пляміць,
Цень кладзе, пускае цень
І імглою крые памяць,
І вужом паўзе праз дзень.

03 верасня 2018 г.


Рецензии