Рэквием Минскай брыгадзе

Рэквіем Мінскай брыгадзе

Ідзе на неба Мінская брыгада:
Блішчаць лядункі і блішчаць штыкі.
У гэты  час апошняга парада,
Сабраны ў шэрагі палкі.

Вітаюць афіцэры шэраговых
І першымі ідуць перадусім.
На іх шарфах і шаблях новых
Апаў парахавы пякельны дым.

Няшмат было іх, супраць - дык навала
З аддзелаў ад усходяй стараны,
Але яны як камянi стаялі
І як гіганты біліся яны

Ідзе на неба Мінская брыгада-
Нядоўгі час, але яны былі
Як доўгая маланка ў цёмным садзе
Дзе змёрзлі дрэвы да самой зямлі.


Рецензии