Бандыты з чатырнаццацi дзяржау...

З Абрама Кацнельсона
Бандыты з чатырнаццаці дзяржаў
пакінулі руіны і пажары.
Малюсенькі, у ложку я ляжаў,
баяўся толькі мамінае кары.

На вуліцы няма канца вайне.
І я не сплю, і маці ўжо злуецца.
Пастукалі… Хтось ціха так: — Свае… —
І маці хуценька ўжо выбягае ў сенцы.

Ў будзёнаўцы баец. І з кацялком.
Паміж кален паставіўшы вінтоўку,
піў чай… Даў цукру мне… Ласкава так сынком
назваў мяне, пагладзіўшы галоўку.

Я пасталеў… І сам ужо баец,
балканскія мы нават перевалы бралі.
І я таксама гаварыў: — Свае… —
І маці дзверы нам гасцінна адчынялі.
1.01.1994


Рецензии

С 3 по 5 июля состоится Литературный фестиваль в Этномире. В программе – семинары известных поэтов и писателей, поэтический конкурс, посвященный Году единства народов России, книжная выставкая-ярмарка. Приглашаем принять участие →