Вясковыя танцы

Цёплы, удумлівы вечар
зорку тваю
мне запаліў.
Час нашай першай сустрэчы
месяц святлом
з неба праліў.

Прыпеў.
Танцы, вясковыя танцы --
песні для тых,
хто малады.
Танец памог нам спаткацца --
сэрцы злучыў
песні матыў.

Вочы крануліся дзіва:
ясных вачэй,
русай касы.
Ты па праменнях хадзіла,
быццам пляла
з іх паясы.

Прыпеў.
Танцы, вясковыя танцы --
Песні для тых,
Хто малады.
Танец памог нам спаткацца --
Сэрцы злучыў
Песні матыў.

Рукі мае абдымаюць
стройны твой стан,
промні надзей.
Я цябе ў танцы трымаю,
мы па жыцці
з танцам ідзем.

Прыпеў.
Танцы, вясковыя танцы --
песні для тых,
хто малады.
Танец памог нам спаткацца --
лёсы злучыў
песні матыў.

22.08.2018. Сінкевічы - Мінск


Рецензии