Кавуновы

Чырвоны кавун у белай місе.
— Нацюрморт?
— Яшчэ не.
Чырвонае злёгку прыснежана белым, салодкім,
Пяшчотным і вельмі-вельмі смачным!
І такім прывабным для восаў!
Ды і мяне, чаго ўжо тут!
Ну вось, кавун. Чырвоны, Міса белая.
І аса, бы на снезе.
— Нацюрморт?
— Не, чакай, зараз! Дзе ж той рушнік?
Ага!.. Ну вось, цяпер — нацюрморт.
Смачна маляваць!

20.08.2018


Рецензии