Не становяцца з гадамi...

***
Не становяцца з гадамі
Ні жыццё, ні сум лягчэй.
Па расе бяжыць вачамі
Зноў раса маіх вачэй.

Не становяцца ніколькі
Ночы чорныя святлей.
І па іх бягуць, як зоркі,
Аганькі маіх вачэй.

Не становіцца на сэрцы
Ні ад ранку весялей,
Ні ад верша на паперцы,
Ні ад позіркаў людзей...

19. 08. 2018 г.


Рецензии