***

Мой лёс -- валошкі ў жытнім полі,
Што для жніва заслалі шлях.
Пагляд тых красак прагне волі,
Шапоча з ветрам у палях.

Ты не зрывай валошкі ў полі,
Вянок з тых красак не звівай.
Няхай растуць яны паволі,
Паглядам славяць родны край.

Тваёй красе не трэба кветкі --
Яны квітнеюць у вачах.
Ты маеш дар валошкаў рэдкі
Мне ў жыце сніцца па начах.

Калі пара жніва настане --
Усе валошкі адцвітуць.
І каласы іх лёс, бы памяць
Зямным паклонам адаб'юць.

 


Рецензии