Сонца плешчацца у крынiцы

Сонца плешчацца ў крыніцы! Як паэту не натхніцца! ))

Знемагае дзень ад спёкі.
Млосна сонейку самому,
Не схаваешся ў аблокі -
Неба - спрэс і цалкам сінь.
Аж пылаюць лоб і шчокі,
Не прагоніць ветрык стому -
Спяць вятрыскі-лежабокі
У густым галлі асін.

Пазірае ў рэчку сонца:
Там сцюдзёная вадзіца,
Бач, струменіцца-бруіцца
Прахалодай цераз край!
Акунуцца б ды напіцца -
Светла-чыстая да донца,
Толькі б часам не ўтапіцца...
Што ты, сонейка, нырай!

І ў тугі струмень глыбокі
Пад старой вярбою ніцай,
Дзе палошчуцца асокі
І трымціць чарот худы,
Жвавы зайчык рыжабокі
З неба плюхнуўся і – ў скокі.
Ды вясёлкай-чараўніцай
Усміхаецца з вады.


Рецензии
Цудоўная пейзажная лірыка на роднай мове. Дзякую!
З павагай

Николай Короб   23.10.2018 15:19     Заявить о нарушении
Дзякую Вам за ўвагу і добрае слова!
Сонейка ў вокны!

Клавдия Семеновна   25.10.2018 12:36   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.