Расцвiлi сланечнiкi, i вейкi...

***
Расцвілі сланечнікі, і вейкі
Жоўтыя, як сонейка, блішчаць.
Ці то зоркі пакідаюць рэкі
Ў чорным небе і да нас ляцяць?

Расцвілі сланечнікі, як зоркі,
Што сцякаюць у сады з нябёс.
Скошаныя травы пахнуць горка,
Звонка звоняць лісцікі бяроз.

Лета, як сланечнікі, красуе,
Жоўты колер залівае сад
І да неба сіняга пасуе,
Як да летняй ночы – зарапад.

28 ліпеня 2018 г., Радашковічы


Рецензии