Белы конi...

Белы коні
на чырвоным полі.
Калі прыйдзе,
прыйдзе гэты час,
час сапраўднай
Вольнае Пагоні,
што бароніць
і ратуе нас?
Маці родную сваю-
Краіну
пад варожым
цяжарам зьняваг,
веру я,
ніколі не пакіне
мужны вершнік
зь мечам у руках.
Дык няхай
нясуцца тыя коні,
ды зямля ад тупату
дрыжыць!
І ўжо нікому і
ніколі
не спыніць іх будзе,
не спыніць!


Рецензии