Мне кажуць...

Мне кажуць,што болей
Цябе ўжо няма,
што ўсё гэта сон ці
падман,
а я яшчэ бачу ў небе
бусла
і дыхаю водарам траў.
Мне кажуць Цябе
адрачыся хутчэй
і памяць між волі
згубіць,
а я яшчэ чую як срэбны
ручай
каля маёй хаты
бяжыць.
Мне кажуць:"Заб'ем мы
Яе назаўжды,
ды свой усталюем хаўрус!"
Але быццам з могіл
паўсталі дзяды,-
жыла і Жыве Беларусь!


Рецензии