Намалюй мне мастак

 

Намалюй мне мастак: намалюй завіруху,
каб яна астудзіла душы маёй жар;
намалюй мне раку і яе палаводдзе,
хай яна трошкі сціша ў сэрцы новы пажар.

Намалюй мне мастак частку летняга неба:
і блакіт, і зару, і яго бялізну,
каб яны мне вярнулі на момант дзяцінства,
і яго чыстату, і яго навізну.

Намалюй мне мастак: гай, крыніцу, дарогу,
каб хацелась туды мне аднойчы пайсці,
і вадзіцы іспіць, і прысесці ў цянёчык,
і вяночык дзявочы з рамонак сплясці.

Намалюй мне мастак неагляднае поле,
з васількамі паміж каласяшчайся  ржы,
каб магла я у марах перанесціся сённі,
і прысесці у поўдзень на зялёнай мяжы.

Намалюй мне мастак у полі тым навальніцу
і маланку, і жах – за радню і сябе,
каб яны мне бярэдзілі памяць сабою,
прад вачымі ўсплывалі ні толькі у сне.
Каб яны пра Радзіму і наша раздолле
мне напомнілі ўзімку, ўвасень, летам,ці па вясне,
і нічога, што сэрца сажмецца ад болю,
мо яно ўстрапянецца, папрацуе яшчэ… 


Рецензии