Цяжар

Спрабуй трымаць сябе ў руках,
Спрабуй трымаць.
Заплюшчы вочы, моцна не крычы.
Калi захочаш зорку з неба зняць,
Спачатку ад дзвярэй знайдзi ключы.
Бо ты замкнуты ў сваёй кватэры,
Сваёй канапе, кухнi i люстэрку.
I лёс твой недарэчны, сцiплы, шэры
Па новачэсным маладзёжным меркам.
Замкi са сталi, а ключы з паперы.
I ты ўвесь такi нечалавечы.
Бо думкi ўсе пра грошы i кар'еру
Лягаюць на твае слабыя плечы...


Рецензии