Мой коцiк маленькi...

***
Мой коцік маленькі
Сядзіць на акенцы
І на зоркі на небе глядзіць.
Там другая Зямля,
Там жывуць іншаземцы,
Іншы коцік там недзе сядзіць
І таксама глядзіць…
Тут заблытаўся коцік:
Ці то ўверх, ці то ўніз ён глядзіць,
Той інакшы, другі?
Звесіў хвосцік з акенца
Мой коцік маленькі
І сядзіць, і сядзіць, і сядзіць…
Што заўважыў ён там?
Мо ката-іншаземца?
Можа, зоркай той з неба зляціць?

Мой коцік маленькі
Сядзіць на акенцы
І на зоркі на небе глядзіць.

09. 07. 2018 г.


Рецензии