Старонка

Зноў вяртаюсь да малой Радзiмы.
Я магу дакрануцца яшчэ?
Твае сэнсы цягнуцца к мiлай.
Да нашчадкаў здольных. Хутчэй!

Бачу хату, калосся i кветкi.
Падарункi прыроды – на стол.
Чую гоман старой суседкi
I ўсмешка ад думкi: «Прыйшоў!»

Адчыняю дзверы. Хвалююсь,
Бо абняць хачу родных даўно.
Дзе матуля мая? Пацалую
I яе, i сястру. Усё адно:

Хоць i ведаў колер учынкаў,
Бягуць слёзы па твары. Хлапчук!
Я маўчу ад эмоцый айчынных,
З цеплынёю кранаюся рук.

Абяцання, на жаль, не прымаю.
Колькi дзён будзем разам? Пытай!
Але я шапчу вечарам мацi:
«Ты заўсёды мяне чакай».


Рецензии