Ляцяць аблокi у край далёкi...

***
Ляцяць аблокі ў край далёкі
І за сабой мяне завуць,
Хоць я і тут не адзінокі,
Бо тут сябры мае жывуць.

Ляцяць аблокі ў край далёкі
І мары ад мяне нясуць.
А сэнс жыцця, ён тут – глыбокі,
Нібы снягі, што тут мятуць.

Ляцяць аблокі ў край далёкі,
Дажджом пральюцца… і памруць.
Я тут лятаю – невысока,
Бо тут падняцца не даюць.

Ляцяць аблокі ў край далёкі.
Няхай ляцяць, няхай завуць,
Пакуль свядомасці патокі
Душы спакою не даюць.

06. 07. 2018 г.

Заўвага аўтара:
«Паток свядомасці» -- кірунак у літаратуры 20 ст.,
тэрмін увёў амерыканскі філосаф У.Джэймс.


Рецензии