Папараць-кветка

Дзе я знайду цябе,
Папараць-кветка?
Дзе і ў якой старане?
Можа дарэмна
блукаю ўлетку
ў пошуках шчасьця свае?
Можа яно ад мяне
не хаваецца недзе
ў змрочных лясах,
а непрыкметна,
ціхутка туляецца
разам па розных шляхах?
Мо не сустрэць тваю,
Папараць-кветка,
дзіўную чараў красу?
Але з надзеяй на долю
праз цемру
веру ў цябе я нясу.


Рецензии