Узьняла сьцiпла...

Узьняла сьціпла над зямлёй
наіўнай прыгажосьцю,
увесь ва ўбраньні голаў свой
нябёс начная госьця.
І мякка россып дробных зор
сьвятлом сваім кранае
схаваны ў лесе гулкі бор,
дзе дзед Лясун гуляе.
А побач зьзяе ціхі кут
люстэрнае вадзіцы.
Мо прытулілісь недзе тут
якіясь чараўніцы?
І не вусьцішна,мабыць,ім
у гэтакім бяздоньні
плесьці кудзелю брудных цін
пад водбліскамі Поўні.


Рецензии