Пожнi, мае пожнi...

(на белорусском языке)


З краю вёскі, ўздоўж лясоў –
Вялікія Пожні, -
Там вялікі шлях ішоў,
Па рацэ прыгожай.

Там быў бераг дарагі,
Бераг роднай рэчкі,
Там хадзілі зямлякі,
Распрамлялі плечы.

Вецер хвалі паднімаў,
Гнаў к палеткам вёскі,
Нёс ваду, нібыта ткаў –
Працаваў на кроснах.

І мужык касу раўняў,
Разбіваў пракосы,
А пасля адпачываў,
На траве, і босы.

І траву рукой кранаў:
Слава табе, лечыш!
Размінаўся, гартаваў
Травастоем плечы.


І Вялікіх Пожань час
Паспяваў да свята,
Сонца мусіла якраз
Быць бліжэй да хаты.

Сабіраўся мой народ –
Пожнямі багаты,
Шанаваў сонцаварот
І суседа-брата.

Весяліўся мой народ,
Ды спяваў прыпеўкі,
Выдзіраў з душы асот:
«Пожні - мае лекі!»


Ай, цудоўны гэты край!
Вялікія Пожні!
Але сціхні, пачакай –
Ён цяпер няздольны.

Тае пожні, як быллё,
З корнем узаралі,
Бераг, дзе паслі жывёл –
Трактарам зраўнялі.

Дзе цяпер той фестываль,
Дзе былые пожні?
Знікла ніва-пастараль,
Супраць лес - гаротны.

Гэй, сялянін, дзе прыток,
Дзе зямля-сяліба?
Выбраў з рэк апошні ток,
Ў горадзе здабытак...

Не збярог зямлі кусок,
Бераг – незалежнасць,
І цяпер машын паток –
Ланцугом, ў замежжа.

Як заўсёды, будзе май,
Але сэрцу дрэнна,
У маркоце родны край,
Націск на карэнні.

Не адклікнецца з ракіт
У гняздзе дзіцёнак,
Не наладзіцца блакіт
Венчыкам-пярсцёнкам.


…Занясе пяском укос,
Пожні, мае пожні,
Сядзе бусел на пясок,
Без травы – нябожчык.


06.07/18


Рецензии
Был красивый уголок,
Речками гранённый,
Человек его обрёк,
Прибылью пленённый...
(Цитата Василия).
Ностальгией и воспоминанием пленённый поэт Европы сочинил успешную лекцио о патриотизме, этнографии, о береге родной речке в зарослях паслёна.
"Бераг, дзе паслі жывёл –
Трактарам зраўнялі".
Понравлось! Благодарим!

Катерина Пас Чна   22.07.2018 14:42     Заявить о нарушении
Да, Катя, сердце болит. Технический век... Кажется, он позади.

А в памяти моей
Берега зеленые,
Я иду к реке своей -
Как она, истомленный...

Василий Азоронок   04.08.2018 09:57   Заявить о нарушении
"Панта рей" - все течёт (Гераклит), и речка изменилась. Спасибо за стихи.

Катерина Пас Чна   04.08.2018 10:46   Заявить о нарушении
По Гераклиту, да, всё меняется. Хорошо, когда Земля новью покрывается. А вот речку не вернешь - берег обрывается...
Иссушена земля, Катя. Нет реки.

Василий Азоронок   04.08.2018 11:31   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.