Не той беларус

Не той беларус, хто надзеў вышыванку,
І збег за мяжу лёгкай долі шукаць,
А той, хто матуліных слоў калыханку
Запомніў і дзецям жадае спяваць .

Не той беларус, хто на плошчах галосіць,
І з пафасам, грозна трасе кулаком,
А той - хто дарэмна нічога не просіць,
Працуе штодзённа на край свой і дом.

Не той беларус, хто забыўся пра маці,
Не той, хто Радзіму прадасць за даляр,
А той, хто свайго не пакіне дзіцяці,
І той, хто зямельцы сваёй - гаспадар.

Не той беларус, хто схаваўся за плечы
Чужыя і гучна крычыць: «Патрыёт!»
А той, хто жыцця не ўяўляе з малечы
Без роднай зямлі, хто складае народ.
г. Мінск, 04. 07. 2018 г.


Рецензии
А той беларус, хто на матчынай мове
Прыгожа і шчыра складае радкі,
Дзе ў кожным пяшчотай напоўненым слове
Любоў да Радзімы. Ці ж ты не такі? ))

Клавдия Семеновна   12.07.2018 11:28     Заявить о нарушении
Хм))... Дзякую Вам за цудоўныя радкі.

Людмила Воронова Супрун   12.07.2018 18:05   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.