Святынi зямлi беларускай, Сукневiчскай iконе

Дзясятага ліпеня людзі з паклонам
Да месца Святога ідуць.
Табе, Цудадзейная Маці-Ікона,
Цяпло ў сваіх сэрцах нясуць.

У Сукневічах ўсеагульнае Свята:
Урачыстае шэсце ідзе
Да месца, якое на цуды багата,
У Храм, дзе Святыня жыве.

Табе, Багародзіца, наша служэнне!
Святочны малебен гучыць...
Табе наша ўдзячнасць і наша памкненне
Заўсёды ў духоўнасці жыць!

Не трапілі лютыя кулі варожыя
У твой непаўторны Абраз,
Каб ведалі нелюдзі, тое, што Божае, -
Ахова і вера для нас!

Святая Ікона, ўсё бачыш, усё чуеш:
І кожную думку, і ўдых...
Ужо шмат  стагоддзяў, як маці,  ратуеш
Дзяцей неразумных сваіх.

Ахоўніца наша,  Заступніца наша,
Прасі свайго Сына за нас!
Каб шчырае веры агонь змрочным часам
Ў душы Беларусі не згас!

Каб мір панаваў на зямлі сінявокай,
Каб людзі ўсе ў ладзе жылі,
Каб дзетачкі нашы пад міласцю Боскай
У сем'ях шчаслівых раслі!

У Дзень нараджэння твайго - Літургія
І гімн усенароднай любві!
Цябе мы ўслаўляем, ІКОНА-СВЯТЫНЯ
УСЁЙ БЕЛАРУСКАЙ ЗЯМЛІ!


Рецензии