Прывiтанне, дожджык мой любiмы...

***
Прывітанне, дожджык мой любімы,
Цёплы ці халодны – дарагі!
Прывітанне, дождж маёй Радзімы.
Не патрэбен дожджык мне другі.

Прывітанне, дожджык мой сумотны,
Мой вясёлы, мой густы, як змрок,
Цёплы-цёплы, ці такі халодны,
Як Айчыне – выгнаны прарок.

01. 07. 2018 г.


Рецензии