Першы верш

Дзень нараджэння – люты:
Склаў першы верш паэт,
Калі ў мароз закуты
Яшчэ спаў белы свет.
Каб не было падману,
Пустых, нязначных слоў,
Паэт прачнуўся рана –
У зорны час высноў.

Выў за акенцам вецер,
Нёс велізарны стос
Хмар снегавых па свеце.
Паэт жа шэпт Нябёс
У шэрані світанка
Напружана лавіў.
Ружовы колер ранка
Благаславеннем плыў,
Апавясціўшы: «Аve!».
Паэт купаўся ў ім –
Здавалася, што нават
Над ім свяціўся німб.

…І раптам зарыпела
Напружана пяро:
Радкамі на паперу
Святло Нябёс лягло.


Рецензии
Цудоўны верш! Лёгкі, чысты, прыемны і ўзнёслы! Творчых Вам поспехаў, Святлана Анатольеўна!

Юрий Боровицкий   20.11.2018 00:08     Заявить о нарушении
Юрый Елісеевіч, дзякую Вам за прачытанне і добрую адзнаку майму вершу!

Узаемна: з пажаданнем творчага натхнення і новых узнёслых радкоў: Святлана.

Светлана Быкова   20.11.2018 20:43   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.