Я не сплю. Акно адкрытае...

***
Я не сплю. Акно адкрытае,
І чуваць, як лес шуміць.
Успаміны пра забытае,
Што яшчэ баліць, шчыміць...

Успаміны пра забытае –
Пра каханні, што завуць.
Ноч. Акно маё адкрытае.
З успамінамі плывуць

Пах катоўніка кашачага,
І ружовых флёксаў пах,
І дурман таго нязначнага,
Што сягоння проста прах.

Я не сплю. Акно адкрытае.
Зачыняць, не зачыняць?
Успаміны пра забытае.
А ці трэба забываць?

01. 07. 2018 г.

Катоўнік кашачы, (лац. nepeta cataria) – «каціная мята» (заўвага аўтара).


Рецензии