Вытокi

Каторы год баюся паглядзець у вочы.
Лучына ў сэрцы б’ецца. Сапраўды?
Я пачынала пошукi i ноччу
Раптоўна смерць змагла пралiць вады.

I грэецца яшчэ на Сонцы помнiк.
Гарыць яскрава. Лепей адыдзi!
Маё спатканне – вечная прадмова.
Я разумею годнасць, альбо стыль.

Знiкае колер, рушыцца пагада.
А я рабiла мары назаўжды.
Пачуццi рыхтавалi нам уладу.
Як сорамна, што мы не дажылi

Да нашага вяселля,
Да вандроўкi,
Да вынiкаў,
Кахання i палей.

Але ты чуеш: кожныя вытокi
Малююць родны сцяг i новы дзень.


Рецензии