Айчына
І куст шыпшыны ля шашы.
Дарога лёгкая дадому…
І – вершы, вершы для душы.
Мая Айчына – шум дубровы
І луг вясёлкавы, з пчалой…
І лiст – з пражылкамi кляновы,
Што ўпаў на стол пiсьмовы мой...
Азерца, з вывадкам качыным,
Драўляны мосцiк...
Човен на вадзе –
Таксама ўсё гэта Айчына,
Што не паўторыцца нiдзе,
Бо назаўжды са мной зжылося
І пойдзе разам у зямлю…
Любiў вясну – люблю i восень,
Бо сэрцам родны край люблю.
Бо без яго я не ўяўляю
Жыцця - нi ў радасцi, нi ў скрусе…
На мове маці размаўляю,
Слязою маці апякуся.
Свидетельство о публикации №118062905454