У небе павісне поўня.
У горадзе W.,
У кавярні D.
Загучыць джаз шыкоўна.
Наведвальнік P.
Запросіць танцаваць
Пані А.
Тая адчуе, злавіўшы позірк,
Як з-пад ног сплывае зямля.
Крутанецца на абцасах –
Упадзе ў яго абдымкі…
Трапілі ў палон кахання
Залатыя рыбкі!
Мы используем файлы cookie для улучшения работы сайта. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с условиями использования файлов cookies. Чтобы ознакомиться с Политикой обработки персональных данных и файлов cookie, нажмите здесь.