Час надыходзiць
Нібыта пазабытым у народзе...
У гэтым забыцці гучыць: "Забей!..
Яго і яго творы, што не годзе!"
Як горка, раскрываючы "Наш час",
Часопіс, у якім ты нарадзіўся,
У якім ты і гарланіў і маўчаў,
Цябе забыў... Чужынцам сатварыўся...
Як брудна, што "Мой родны Ваўкавыск"
Што ЧАТЫРНАДЦАЦЬ год гучыць, як песня,
Якая абуджае, кліча ўвысь...
І разам з тым, жыве ў кратах цесных...
Як радасна, што я яшчэ жывы...
Што думкі ў галаве шчэ калабродзяць!
Злаўлю пах свежаскошанай травы, -
І ў сэрцы палыхне: "Час надыходзіць..."
Свидетельство о публикации №118061707463