Возера Саро

(на белорусском языке)

Мой родны кут, як ты мне мілы...
Я. Колас

Як толькі лета настае,
Плануе хтосьці адпачыць,
І грошы лічыць ён свае
На поўдні весела пражыць.

Паплёскацца ў марской вадзе,
На пляжы тым бы неграм стаць,
Яму здаецца, што нідзе
Так моцна нельга загараць.

Але залішні той загар –
Больш шкоды, чым карысці,
Адчуе cумна той спадар ,
Што поўднем нежыўся калісьці.

Ды можа іншыя нягоды
Сустрэць любы на поўдні тым,
Тэрор, цунамі той прыроды
Спытаў курортнік не адзін.

І едуць маладыя  пары
Ад родных месц у дальні край,
На Кіпр хто, хто на Канары,
Як быццам там нябесны рай.

Калі ў каго аб поўдні мары,
Не лішак грошай у яго,
Ці варта ехаць на Канары?
Лепш быць ля возера свайго.

Азер зашмат у Беларусі,
Іх нават цяжка падлічыць,
Пра ўсе паведаць не бяруся,
На многіх можна адпачыць.

Сярод азер такіх прыгогжых
Вядома возера адно,
Яно як плод тварэнняў божых,
Завецца возера Саро.

На дне шырокага каньена,
Лягла блакітная там даль,
І вабіць нас прыроды лона,
Дзе шум празрыстых водных хваль.

Палогія тут берагі,
Адмелы ўсюды для купання,
Куток прыроды неблагі,
Цудоўны вечарам і з рання.

Паблізу бачыцца лясок,
Там сосны стройныя шумяць,
На берагах ляжыць пясок,
На ім прыемна загараць.

І галькі многа, як на моры,
Нібы рассыпаў хто яе,
Пейзажа дзіўныя ўзоры
Заўжды ўражваюць цябе.

Сілкуюць возера крыніцы
Падземнай светлаю вадой,
І можна толькі падзівіцца
Яго празрыстасцю такой.

Калі ў вырай жураўлі
Стаміліся дарогай,
Яны на возеры знайшлі
Растанне са знямогай.

Тады чуваць птушынны гам
У гэтым наваколлі,
Нібы канцэрт даецца там
На выбраным раздоллі.

Калі ж мароз ваду скуе,
І снег пушысты на лед ляжыць,
Тут рыба розная клюе,
Адна нямала можа важыць.

Таму так многа рыбакоў
На возеры зімой бывае.
Чакае кожны свой улоў,
Як толькі лед іх той трымае.

Шануйце возера Саро,
Не трэба пакідаць там смецце,
Здароўе дасць заўжды яно,
Настрой бадзеры, даўгалецце.


Рецензии