Дарогай Чалавечай

Калі пустэча ўсё, і ты сама ў пустэчы,
Ахоплівае жах напружаныя плечы,
І проста пад адхон нядбайнае жыццё...
Калі пустэча ўсё, калі пустэча ўсё...

Адзінае тады – малітва і папера!
З нязведаных краёў – не рэчыўнае – вера
Праз тонкі капіляр мне напаўняе сэрца,
І ад наплыву мар няма куды падзецца.

Хвалююцца радкі, як белы ліст парушыць,
Каб потым праз вякі святлом гаюча ў душы
Праліцца?! Я цяпер высока над пустэчай
І з годнасцю іду дарогай Чалавечай.


Рецензии