Герой мiнулай вайны

Прывітанне, мілы дружа,
Я хачу цябе пабачыць...
Ты не чуеш стрэлу ружжаў,
Стракатання аўтаматаў.

Ты не чуеш і не плачаш,
Ты сваё дзяцінства маеш.
Смехам ты бацькоў аддзячыш,
У сэрцы горыч не трымаеш.

Ты спытеш, хто такі я?
Я герой вайны мінулай.
Быў маленькі, як і ты я,
Толькі стрэлы ўсе мы чулі.

Мы цярпелі голад, жахі,
Не сядзелі мы за партай.
Хоць згарэлі нашы дахі,
Але помсцілі ўпарта.

Вечна юныя... такімі
Мы застанемся заўсёды.
Хоць прыйшлося нам загінуць,
Мы ў памяці народа.

Прывітанне, мілы дружа!
Я цябе шчаслівым бачу.
Як цудоўна, што ні ружжаў
У цябе, ні аўтаматаў!


Рецензии