Забяруць у войска

Хутка прыйдзе позва,
Забяруць мяне.
Ужо смяяцца позна -
У войска трэба мне.

Быццам бы закладнік,
Сяду ў вагон.
Ведаю дакладна:
Нельга і тэлефон.

Там няма друкаркі,
Буду ліст пісаць.
Час не дужа шпаркі,
Буду сумаваць.

Але не да суму,
Нельга кукаваць!
З прагнасцю я буду
Часта працаваць.

Прыйдзецца з дахоўкі
Мокры снег скідаць,
Цяжкаю рыдлёўкай
Смела кіраваць.

З шчырасцю вялікай
Чысціць аўтамат...
Войска, ты паклікай,
Я ўжо салдат.


Рецензии