У снах

Я стаю ў паплавах,
Нібы блазан смяюся.
Сёння бачыў у снах,
Быццам я ажанюся.

У амбасаду пайду,
Каб паехаць у людзі.
За мяжою знайду.
Хто мне жонкаю будзе.

У Берлін пададуся,
Пашукаю там працу,
І дзяўчаты знайдуцца,
Варта толькі ўсміхацца.

У Берліне далёка
Бляхаром на заводзе
Працаваць хоць нялёгка,
Але жыць стану ў згодзе.

У пярэднім пакоі
Затрымаюся ціха.
Думкі так непакояць...
А навошта мне ліха?

Лепей буду ў вёсцы
Я на лузе чакаць,
Беларускія вёсны
Кожны год сустракаць.


Рецензии