На падлозе...

На падлозе маёй аркушы.
Ціхім болем агорнута цела.
Божа,Божа мой,дапамажы
ў гэтым сьвеце,нібы звар'яцелым,
дзе сяброўства,каханьне-нішто,
дзе адзін аднаго не зважаюць
і найлепшыя мары, бы шкло,
аб каменьне душы разьбіваюць.
Да Цябе Аднаго прытулюсь
і адкрыю свае спавяданьні.
За ўсіх,за ўсіх памалюсь
у Любові нястрымным яднаньні.


Рецензии