Хутка ноч...

Хутка ноч насунецца на вокны
ды запаліць сьвечкаю сьвятло.
Заварушыцца фіранкай водбліск,
зьнікне недзе-як і не было.
Ты мае ўсе згадаеш мары,
іх кранеш нясмелаю рукой.
Пах салодка-роспачна-гаркавы
панясеш далёка за сабой.
***
Есть музыкальный вариант.
https://suno.com/s/ZlkzC6wCkDDwrWnO


Рецензии